Уладзімір Трафімавіч Халіп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Трафімавіч Халіп (7 верасня 1939, в. Двор Пліна, Ушацкі раён) — беларускі драматург, тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).
Remove ads
Біяграфія
Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1963). З 1970 года інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».
Аўтар манаграфіі «Радок, прачытаны тэатрам», прысвечанай праблемам інсцэнізацыі твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў, мастацкіх фільмаў «Полымя» (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), «Мама, я жывы!», тэлефільма «Нас выбраў час» (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Тры колеры радасці», «Я саладат Брэсцкай крэпасці», «Чырвоны сшытак», «Саюз рэспублік і сэрцаў», лібрэт опер «Джардана Бруна» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), «Матухна Кураж» (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п’есы «Цень гары» (пастаўлена ў 1987 г. Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).
Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно[2].
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Люцынай Бяльзацкай, дачкой беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага, мае дачку Ірыну Халіп (нар. 1967), беларускую журналістку.
Зноскі
- Халіп Уладзімір Трафімавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2019. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads