Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч (нар. 1 ліпеня 1942, в. Лышчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці — 7 ліпеня 1994) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры.

Хуткія факты Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў СШ № 1 г. Брэста, працаваў фрэзероўшчыкам на прадпрыемстве. У 1960—1965 гадах навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Па атрыманні дыплома працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 20 г. Брэста, з 1969 года — кансультантам Дома палітычнай асветы, на партыйнай рабоце на розных пасадах. У 1975—1978 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР. З 1978 года — лектар Брэсцкага абкама КПБ. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Руска-беларускія культурныя сувязі другой паловы XIX стагоддзя».

З 1981 года — загадчык кафедры навуковага камунізму Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1984 годзе стаў загадчыкам кафедры гісторыі КПСС Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна; дацэнт, у 1991—1992 гадах — прарэктар па навуковай рабоце. Дзякуючы яго энергіі і настойлівасці, у 1989 годзе пачалася праца па стварэнні гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Арганізатар і ідэйны натхняльнік гістфака, Уладзімір Ульянавіч стаў загадчыкам кафедры гісторыі, а пасля яе падзелу — загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі і гісторыі сусветнай культуры.

Вучонае званне прафесара атрымаў у 1991 годзе. Са снежня 1992 года — дэкан гістарычнага факультэта. Уладзімір Ульянавіч вёў актыўную грамадскую работу, быў членам выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. У чэрвені 1987 года быў абраны першым старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Савецкага (з 1991 года Беларускага) фонду культуры.

Памёр 7 ліпеня 1994 года, пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

16-17 лістапада 2007 года гістарычны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна правёў ІІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную памяці прафесара У. У. Мелішкевіча.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследаваў праблемы гісторыі культуры, беларуска-расійска-ўкраінскіх адносін. Зрабіў больш за 100 навуковых публікацый.

Працы

  • Белавежская пушча / У. У. Мелішкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 1. С. 343—344.
  • Помнікі гісторыі і культуры Брэстчыны : праблемы вывучэння, аховы і выкарыстання : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, [17 снеж. 1993 г.] / адказ. рэд. Мелішкевіч У. У. — Брэст : БрДПІ, 1993. — 93 с. : іл.
  • К. Лыщинский и современность : материалы III общественно-политических чтений, посвящённых памяти К. Лыщинского : в 2 ч. / И. И. Акинчиц, В. Н. Варич, А. А. Горбацкий, В. У. Мелишкевич [и др.]. — Брест : БрГПИ, 1993. — Ч. 2. — 67 с.
  • Беларуска-польскае ўзаемадзеянне ў галіне культуры : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі / [рэдкалегія: В. Я. Ляшук, Г. М. Малажай, У. У. Мелішкевіч]. — Брэст : [б. в.], 1993.
  • Вучоны, асветнік, педагог : [пра акадэміка У. М. Ігнатоўскага] / Уладзімір Мелішкевіч // Народная трыбуна. 1991. 22-28 красавіка (№ 17). С. 5 ; 1-5 мая (№ 18). С. 5 ; 6-12 мая (№ 19). С. 5 ; 13-19 мая (№ 21). С.5.
  • Очерки истории Брестской областной парторганизации / Я. Я. Алексейчик, Г. А. Вайндрах, В. Ф. Вайц, Н. Г. Галушко, В. У. Мелишкевич [и др.]; редкол.: Г. А. Вайндрах, Б. И. Камейша, В. У. Мелишкевич [и др.]. — Минск : Беларусь, 1989. — 447 с.
  • Брест : энцикл. справочник. — Минск : Белорусская советская энциклопедия, 1987. — 408 с. — Из содерж.: Список авторов статей: Мелишкевич В. У. С. 408.
  • Читается спецкурс по критике антикоммунизма / В. У. Мелишкевич, О. Е. Дунаевский // Вестник высшей школы. 1985. № 1. С. 66-67.
  • Русско-белорусские культурные связи второй половины XIX века / В. У. Мелишкевич; [рецензенты А. И. Мальдис, Г. В. Киселев]. — Минск : Вышэйшая школа, 1984. — 88, [2] с.
  • Русско-белорусские культурные связи второй половины XIX века : автореферат диссертации… кандидата исторических наук / Мелишкевич Владимир Ульянович ; АН БССР, Институт истории. — Минск, 1979. — 22 с.
  • Беларусь у творах рускіх мастакоў : [І. Рэпін, І. Шышкін, К. Савіцкі, М. Мікешын] / У. У. Мелішкевіч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1978. № 4. С. 24-28.
  • М. Г. Чарнышэўскі і рэвалюцыйна-дэмакратычная думка ў Беларусі / У. У. Мелішкевіч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1978. № 4. С. 34-42.
  • Беларусь у выданнях Вольнага рускага друку (1857—1865 гг.) / У. У. Мелішкевіч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1978. № 2. С. 108—116.
  • Истоки взаимных связей : [русские и белорусские музыканты в конце XIX в.] / Владимир Мелишкевич // Нёман. 1978. № 2. С. 175—177.
Remove ads

Літаратура

  • Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч / Ігар Шаўчук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 109.
  • Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 645.
  • Мелішкевіч Уладзімір Ульянавіч / У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 477—478.
  • Асоба ў гісторыі: гераічнае і трагічнае : матэрыялы Другой міжнар. навук.-практ. канф. студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных, прысвеч. памяці прафесара У. У. Мелішкевіча (Брэст, 12-13 лістап. 2004 г.) / БрДУ. — Брэст : Академия, 2006. — 374 с.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads