Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў (16 чэрвеня 1896, Санкт-Пецярбург — 19 мая 1954) — беларускі жывапісец і педагог. Маляваў пейзажы, жанравыя і тэматычныя творы.
Remove ads
Біяграфія
У 1917—1919 гг. вучыўся ў Пецярбургскай АМ у студыі Б. Кустодзіева. У 1919—1922 гг. працаваў выкладчыкам у Веліжы (Смаленская вобласць). У 1926—1941 гадах у Віцебску, выкладчык у мастацкім тэхнікуме (вучылішчы). З 1954 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.
Творчасць
Удзельнік Усебеларускага аб'яднання мастакоў (УАМ). Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Сярод важных «Усесаюзная мастацкая выстава» (Масква, 1950)[1].
Аўтар пейзажаў, партрэтаў, жанравых кампазіцый. Асноўныя тэмы — будаўніцтва новага жыцця, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выбраныя творы
- «Від Віцебска», 1927
- «Будаўніцтва», 1929
- «Вясна», 1936
- «Канцэрт лесасплаўшчыкаў на Дзвіне», 1940
- «Вяртанне партызан з аперацыі», 1945
- «У пошуках маці», 1947
- «Канстанцін Заслонаў», 1950
- «Зіма», 1952
- Вяртанне партызан з аперацыі
- Канстанцін Заслонаў дае заданне
- Канстанцін Заслонаў
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads