Уладзімір Яўгенавіч Гарбачык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Яўгенавіч Гарбачык (15 верасня 1939Саратаў, Расія — 2 студзеня 2021) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі абутковых і гарбарна-галантарэйных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2000).

Хуткія факты Уладзімір Яўгенавіч Гарбачык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія вырабаў са скуры», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія вытворчасці абутку», 1969).

Працаваў на фабрыцы «Пролетарская победа» № 2 Ленінградскага абутковага аб’яднання «Скороход» (1962—1964, начальнік змены), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1969, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра «Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры», у 1969—1975 і з 1989—2018 — загадчык кафедры, з 2018 — кафедра «Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку», прафесар, у 1975—1989 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: антрапаметрыя; біямеханіка; канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры; кваліметрыя.

Remove ads

Узнагароды

Нагрудныя знакі Дзяржкамадукацыі СССР «За отличные успехи в работе» (1983), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнiк адукацыi» (2007), ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2015).

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads