Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Яўгенавіч Ціхіня (1963, в. Зеляночы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Беларусі, фігурант крымінальнай справы па абвінавачанні кіраўнікоў беларускіх цукровых прадпрыемстваў ва ўдзеле ў махлярскіх схемах з расійскімі контрагентамі. Палкоўнік міліцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Зеляночы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Мама, Надзея Якаўлеўна, амаль усё жыццё працавала інспектарам аддзела кадраў у калгасе. Бацька, Яўген Макаравіч, працаваў на чыгунцы.
Скончыў школу ў в. Зеляночы[1].
У 1983 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум.
У 1986—1988 гадах праходзіў ваенную службу ў памежных войсках КДБ СССР.
У 1990 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР.
З 1990 па 1992 гады працаваў у крымінальным вышуку Фрунзенскага РАУС г. Мінска.
З верасня 1992 года працаваў у аддзеле па г. Мінску ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ГУКМ МУС Беларусі. У 1992—1995 гадах працаваў у аддзелах па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па г. Мінску і Мінскай вобласці.
З мая 1995 года працаваў ва упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і злачыннасцю МУС Беларусі. Працаваў па такіх гучных справах, як «справа марозаўцаў», «справа пасялковых», па справах беларускіх крымінальных аўтарытэтаў.
Доўгі час працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) Міністэрства ўнутраных спраў — начальнікам 2-га ўпраўлення (па прадухіленні і раскрыццю злачынстваў, якія носяць заказны і арганізаваны характар). У канцы 2019 года пайшоў у адстаўку[2].
Remove ads
Фігурант цукровай справы
Уладзімір Ціхіня ўдзельнічаў у крымінальнай схеме з перадачай хабару дырэктараў цукровых заводаў і быў затрыманы па цукровай справе. З’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, яму ставяць у віну падбухторванне да дачы хабару.
Паводле звестак КДБ Беларусі, ён паведамляў дырэктарам заводаў пра разыскныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў дачыненні да ніх, даваў парады па канспірацыі, вучыў зачышчаць сляды, гарантаваў ім спыненне праверачных мерапрыемстваў і за гэта атрымліваў незаконнае грашовае ўзнагароджанне. Апошняе даручэнне для Ціхіні было не дапусціць на пасаду дырэктара дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам» непажаданага чалавека, пры якім схема не магла б існаваць[3].
25 жніўня 2020 года Ціхіне была зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе[3]. Па словах падпалкоўніка міліцыі Станіслава Лупаносава, былога супрацоўніка ГУБАЗіКа, Ціхіню выпусцілі, каб ён праз крымінальных аўтарытэтаў вытрасаў грошы ў бізнэсменаў нібыта на «фінансаванне пратэстаў»[4].
Remove ads
Сям’я
- Сястра — Таццяна Яўгенаўна Ціхіня, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, дырэктар сярэдняй школы № 42 г. Мінска.
Узнагароды
Зноскі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
- Ими гордится школа Архівавана 31 ліпеня 2021.
- На свободу вышел фигурант «сахарного дела» Владимир Тихиня Архівавана 24 кастрычніка 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads