Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор (1886, в. Карчоўка, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 12 красавіка 1942) — прафесар, першы дырэктар адноўленага ў 1919 годзе Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1903—1907 гадах член РСДРП.

Хуткія факты Уладзіслаў Ігнатавіч Кіркор, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Горацкае каморніцка-земляробчае вучылішча, потым матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1909 годзе абараніў дысертацыю і з 1910 года па 1919 год працаваў у каморніцка-земляробчым вучылішчы.

У 1919—1920 гадах прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і быў абраны першым яго дырэктарам (1919—1924).

Працаваў прафесарам у Сібірскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства (г. Омск), у 1928—1929 гадах быў загадчыкам кафедры землеўпарадкавання і праектавання.

Арыштаваны 1 студзеня 1933 года ў Горках, асуджаны 8 мая 1933 года як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі ў сістэме наркамата земляробства БССР» да 10 гадоў. Рэабілітаваны трыбуналам 16 ліпеня 1958 года[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads