Уладзіслаў Бартыноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Бартыноўскі (польск.: Władysław Bartynowski; 24 чэрвеня 1832 — 16 снежня 1918, Кракаў) — польскі нумізмат, бібліяфіл і археолаг.
Remove ads
Біяграфія
Адзін з заснавальнікаў Нумізматычнага і археалагічнага таварыства ў Кракаве ў 1888 годзе. Рэдактар з 1889 да 1900 года часопіса Wiadomości numizmatyczno-archeologicznie («Нумізамытычна-археалагічныя ведамасці») (1889—1939), дзе друкаваў свой каталог тытулаў і жыццяпісы гравёраў. Вынайшаў новы спосаб рэпрадукцыі манет, названы бартынатапія. Гэтая тэхналогія адышла, толькі пасля з’яўлення фатаграфіі.
Падтрымліваў сталыя кантакты з Эмерыкам Чапскім, даючы парады і з’яўляючыся пасрэднікам у набыцці манет. Намовіў перавезці калекцыю Чапскага з радавога маёнтка Станькава ў Кракаў. Пасля смерці Чапскага дапамагаў жонцы Альжбеце Чапскай у стварэнні напачатку прыватнага музея імя яе мужа.
У 1894—1910 гадах спарадкаваў і захоўваў нумізматычную калекцыю графа Анджэя Патоцкага.
Пад яго наглядам здабывалі практыку будучыя польскія нумізматы Фелікс Капера і Мар’ян Гумоўскі.
Меў у Кракаве краму дзе гандляваў друкамі і антыкварнымі нумізматамі.
Remove ads
Зборы
Калекцыянер старадрукаў, вадзяных знакаў, факсіміле тытулаў, пераплётаў, гравюр (збольшага партрэтаў) і польскіх манет. Сабраў некалькі тысяч медзярытаў, літаграфій і дрэварытаў, а таксама матэрыялы пра польскіх мастакоў і гравёраў. Стварыў каталог гравюр і мастакоў. Свой збор і каталог перадаў у Музей Чапскіх у Кракаве.
Працы
- Ikonografia królów, zbroi i wojska polskiego (1908, з 173 табліцамі)
- Skorowidz monet polskich K. Beyera (супольна з I. Палькоўскім, 1880)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads