Уладзіслаў Кірдзей
(пам. 1647) маршалак земскі гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Кірдзей (польск.: Władysław Kierdej; ? — 24 лістапада 1647) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Кірдзеяў герба «Бэлты». Нарадзіўся ў сям’і Кірдзея, заснавальніка роду, і Соф’і з Валовічаў.
Каралеўскі дваранін, спіжарны і карэнны ў 1633 годзе. Па пратэкцыі сваяка вялікага падскарбія Я. Валовіча паступіў служыць у скарб ВКЛ. Працаваў таксама ў канцылярыі ВКЛ як каралеўскі сакратар, пасля рэгент меншай канцылярыі ВКЛ (1638—1643). Гарадзенскі падстараста ў 1626—1634 гадах, падстолі з 1632 года, пісар земскі з 1638 года, маршалак з 1644 года. У 1634 годзе праводзіў люстрацыю каралеўскіх маёнткаў. У 1639 годзе абраны маршалкам сойма Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Літаратура
- Валерый Пазднякоў. Кірдзеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads