Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі
Remove ads

Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі (нар. 11 красавіка 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Уладзіслаў Русланавіч Мікульскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Фёдар Мікалаевіч Радэнка[2].

Выступаў за юнацкі склад сталічных «драконаў», акрамя таго, гуляў за мінскі «Імпульс-БДУІР», а таксама за фарм-каманду латвійскага «Вэнтспілса». У ліпені 2019 года перайшоў у расійскі клуб «Спартак-Прымор’е»[3]. У 2020—2022 гадах быў у складзе магілёўскага «Барысфена», дзе тройчы стаў сярэбраным прызёрам нацыянальнага першынства і быў прызнаны лепшым маладым гульцом чэмпіянату Беларусі-2019/20[4] і Кубка Беларусі-2020[5], лепшым абаронцам Кубка Беларусі-2021[6] і лепшым форвардам чэмпіянату Беларусі-2021/22[7].

У ліпені 2022 года вярнуўся ў БК «Мінск». Прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі-2023/24[8]. У снежні 2024 года перайшоў у «Гродна-93». Прызнаны лепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі-2024/25[9]. У жніўні 2025 года вярнуўся ў «Барысфен»[10].

Выступаў за юніёрскую (2015—2016), моладзевую (2017—2018) і нацыянальную (з 2020)[11] зборную Беларусі.

Remove ads

Кар’ера

Remove ads

Дасягненні

Зноскі

  1. Uladzislau Mikulski // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads