Уладзіслаў Уладзіміравіч Пятаў

вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Уладзіміравіч Пятаў (нар. 12 кастрычніка 1954Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2007).

Хуткія факты Уладзіслаў Уладзіміравіч Пятаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1982), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1987).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1984 і з 1988, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», прафесар, у 2007—2011 — прарэктар па навуковай рабоце, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: парашковая металургія; экструзія матэрыялаў.

Remove ads

Узнагароды

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Бібліяграфія

  • Теоретические и технологические основы экструзии пластифицированных порошков : диссертация … доктора технических наук : 05.16.06 : защищена 20.05.2005 : утверждена 19.10.2005 / Пятов Владислав Владимирович. — Витебск, 2005.
  • Материаловедение. Основные термины и понятия : пособие / [В. В. Пятов и др.]. — Витебск, 2000.
  • Переработка гальваноотходов / Шелег В. К., Ковчур А. С., Пятов В. В. — Витебск, 2004.
  • Теоретические и технологические основы холодной экструзии порошковых материалов / Пятов В. В. — Витебск, 2002.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads