Уладзіслаў Юрый Халецкі
стражнік вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Юрый Халецкі (30 мая 1606, мяст. Ваганаў, Берасцейскае ваяводства — 4 лютага 1668)[4] — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Яна Іосіфавіча. З 1625 года служыў у войску. Падкаморы і староста мазырскі з 1654 года, стражнік вялікі літоўскі з 1656 года. Шмат разоў быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ, яго маршалкам у 1649 годзе. Вызначыўся ў час баявых дзеянняў з Б. Хмяльніцкім, у бітве пад Берасцечкам 1651 года, са шведскімі і расійскімі войскамі[4].
У 1655 годзе стаў членам Тышавецкай канфедэрацыі, створанай польскімі магнатамі і шляхтай для барацьбы супраць шведскіх акупантаў. У 1656 годзе удзельнічаў у трохдзённай бітве са шведамі пад Варшавай.
Памёр 4 лютага 1668 года. Пахаваны ў бернардзінскім кляштары ў Нясвіжы.
Remove ads
Сям’я
З 1634 года ў шлюбе з Крысцінай са Стравінскіх. У іх было тры сыны:
- Караль Казімір Халецкі (пам. 1696)
- Крыштаф Халецкі
- Баляслаў Аляксандр Халецкі
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads