Уладзіслаў III Варненчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў III «Варненчык» (1424 — 1444) — кароль польскі (1434—1444) і венгерскі (1440—1444), вярхоўны князь літоўскі (1434—1440) з дынастыі Ягелонаў. Першы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай.

З палкаводцам Янашам Хуньядзі ўзначаліў выступленне аб’яднаных польска-венгерскіх войск (1443) супраць Турцыі. У жніўні 1444 заключыў у г. Сегед перамір’е на 10 гадоў, якое спыніла наступленне туркаў на Балканах. У бітве пад Варнай (адсюль яго пасмяротная мянушка) войска Уладзіслава III разбіта і сам ён загінуў.
Remove ads
Зноскі
- Wladyslaw III Warnenczyk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Мякотин В. А. Владислав III Варненчик, король польский // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 661.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads