Улас Якаўлевіч Чубар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Улас Якаўлевіч Чубар
Remove ads

Улас Якаўлевіч Чубар (укр. Улас Якавіч Чубар, 10 (22) лютага 1891, в. Фёдараўка, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер у Полагаўскім раёне Запарожскай вобласці) — 26 лютага 1939, Масква, РСФСР) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. На працягу шэрагу гадоў узначальваў урад Украінскай ССР, а затым працаваў намеснікам Старшыні Саўнаркама СССР. Член УЦВК, ВУЦВК, ЦВК СССР і яго Прэзідыума. Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР з 1937 года. Расстраляны ў 1939 годзе. Рэабілітаваны ў 1955 годзе.

Хуткія факты Улас Якаўлевіч Чубар, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, у якой было восем дзяцей. У 1904—1911 гг. вучыўся ў Аляксандраўскім механіка-тэхнічным вучылішчы.

Да бальшавіцкай арганізацыі яшчэ падлеткам яго прыцягнуў старэйшы брат Павел, які загінуў на барыкадах 1905 года. Быў удзельнікам рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. У 1907 г. уступіў у шэрагі РСДРП. Пасля заканчэння вучылішча працаваў на заводах у Краматорску, Марыупалі, Маскве, Петраградзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. быў абраны старшынёй фабрычна-завадскога камітэта гарматнага завода, затым — членам Цэнтральнай рады фабзаўкамаў, дэпутатам Петраградскай рады.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўляўся камісарам ВРК у Галоўным артылерыйскім упраўленні. У 1918—1919 гг. — Старшыня Праўлення Дзяржаўнага аб’яднання машынабудаўнічых заводаў (ГАМЗа). У 1918—1922 і 1923 гг. — Член Прэзідыума ВСНГ РСФСР.

Remove ads

Зноскі

  1. Чубарь Влас Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #12617251X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 ліпеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads