Ульрыксдаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ульрыксдальmap
Remove ads

Палац Ульрыксдаль (шведск.: Ulriksdals slott) — адзін з дзесяці каралеўскіх палацаў Швецыі, размешчаны каля Стакгольма, на тэрыторыі камуны Сольна. Знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, на поўнач ад цэнтральнай часткі Стакгольма. З 1994 года ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Экапаркен. У комплекс уваходзяць таксама парк гаючых зёлак, аранжарэя з размешчаным у ёй скульптурным музеем, палацавая капэла і найстарэйшы ў Швецыі тэатр у стылі ракако Канфідэнсен, адкрыты ў 1753 годзе. Тэатр гэты і дагэтуль з’яўляецца адной з вядучых у Швецыі тэатральных арэн, на якой можна ўбачыць пастаноўкі розных опер, балета, тэатральных паказаў. У палацавай стайні знаходзіцца святочная карэта шведскай каралевы Крысціны. У палацавым парку часта спыняўся кароль Карл XVI Густаў для жывапісу.

Хуткія факты Ульрыксдаль, Краіна ...
Thumb
Ульрыксдаль

Палац быў пабудаваны ў 1643—1645 гадах для маршала Якаба дэ ла Гардзі і першапачаткова насіў імя «Якабсдаль». У 1684 годзе атрымаў сваё цяперашняе імя ў памяць пра брата караля Карла XI. Ва Ульрыксдалі жыў шведскі кароль Густаў VI Адольф.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads