Ульянаўка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Улья́наўка — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці і Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 19 км[1]. Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2‰. Пачынаецца ў вёсцы Балотавічы Аршанскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Асноўныя прытокі — рэкі Вілейка (справа) і Машарня (злева). Рака цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанскага ўзвышша. У аграгарадку Зубрэвічы і вёсцы Хімы на рацэ створаны сажалкі.

Хуткія факты Ульянаўка, Характарыстыка ...
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads