Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.
Remove ads
Гісторыя
Адна з самых старых вышэйшых навучальных устаноў Украіны, заснаваная ў 1844 годзе ў Адэсе як Галоўнае вучылішча садаводства, задачай якога была падрыхтоўка высокакваліфікаваных садаводаў і даследчыкаў у галіне садаводства. У сувязі з неадпаведнымі ўмовамі для развіцця садаводства ў ваколіцах Адэсы, вучылішча ў 1859 годзе было пераведзена ва Умань, дзе былі перадумовы для падрыхтоўкі спецыялістаў гэтага профілю.
За сваю шматгадовую гісторыю навучальная ўстанова зведала шэраг рэарганізацый:
- Галоўнае вучылішча садаводства (1844—1868);
- Уманскае вучылішча земляробства і садаводства (1868—1921);
- Уманскі аграпалітэхнікум (1921—1929);
- Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1929—1930);
- Уманскі садаагародны інстытут (1930—1931);
- Уманскі плодаягадны інстытут (1931—1934);
- Уманскі плодаагароднінны інстытут (1934—1936);
- Уманскі сельскагаспадарчы інстытут (1936—1996);
- Уманская сельскагаспадарчая акадэмія (1996—2000)
- Уманская дзяржаўная аграрная акадэмія (2000—2003);
- Уманскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (2003—2006);
- Уманскі нацыянальны ўніверсітэт садаводства (са снежня 2009).
Remove ads
Структура
- Факультэт аграноміі
- Факультэт плодаагародніцтва, экалогіі і аховы раслін
- Факультэт менеджменту
- Факультэт эканомікі і прадпрымальніцтва
- Інжынерна-тэхналагічны факультэт
- Факультэт лясной і садова-паркавай гаспадаркі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads