Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы (чэшск.: Univerzita Palackého v Olomouci) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Оламаўц.
Remove ads
Характарыстыка
Універсітэт з’яўляецца найстарэйшым універсітэтам Маравіі і другім па ўзросце ў Чэхіі. Ён быў першапачаткова заснаваны ў 1573 годзе езуітамі ў Оламаўцы, які ў той час быў сталіцай Маравіі і рэзідэнцыяй біскупаў. Спачатку ў ім выкладалася толькі тэалогія, але неўзабаве былі дададзеныя філасофія, права і медыцына.
Падчас рэвалюцыі 1848 года студэнты і прафесары ўніверсітэта актыўна выступалі за дэмакратызацыю. У адказ імператар Франц Іосіф I закрыў большасць факультэтаў установы на працягу 1850-х гадоў, але яны былі зноў адкрыты ў 1946 годзе. Таксама была змененая назва Оламаўцкага ўніверсітэта на Універсітэт Палацкага ў Оламаўцы ў гонар Францішка Палацкага, мараўскага гісторыка і палітыка XIX стагоддзя.
У 2019 годзе тут навучалася амаль 22 тысяч студэнтаў. У цяперашні час універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў і дазваляе навучацца па больш чым 270 вучэбных праграмах. Акрамя таго, у рамках прыродазнаўчага і медыцынскага факультэтаў дзейнічаюць тры міжнародных навуковых цэнтра.
Remove ads
Факультэты
- Кірыла-Мяфодзіеўскі багаслоўскі факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Філасофскі факультэт
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Педагагічны факультэт
- Факультэт фізічнай культуры
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт навук аб здароўі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads