Універсітэт Садружнасці Вірджынія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт Садружнасці Вірджыніяmap
Remove ads

Універсітэт Садружнасці Вірджынія (англ.: Virginia Commonwealth University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычманд у штаце Вірджынія.

Хуткія факты Універсітэт Садружнасці Вірджынія, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Назва вучэльні паходзіць ад афіцыйнага наймення штата — Садружнасць Вірджынія. Універсітэт быў заснаваны ў 1838 годзе як медыцынскі факультэт Хэмпдэн-Сіднэйскага каледжа, які ў 1854 годзе стаў Вірджынскім медыцынскім каледжам. У 1968 годзе генеральная асамблея штата аб'яднала яго з Рычмандскім прафесійным інстытутам, заснаваным у 1917 годзе, для стварэння ўніверсітэта. У 2022 годзе ўніверсітэт атрымаў рэкордныя 405 мільёнаў долараў ЗША праз спонсарскае фінансаванне даследаванняў і быў аднесены да катэгорыі ўніверсітэтаў з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. 28 аспіранцкіх праграм ацэньваюцца як адны з лепшых у ЗША.

Remove ads

Структура

  • Школа медыяў
  • Школа дзяржаўных і грамадскіх спраў
  • Школа сумежных медыцынскіх прафесій
  • Школа мастацтваў
  • Школа бізнесу
  • Школа стаматалогіі
  • Школа адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа фармацыі
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа сусветных студый
  • Універсітэцкі каледж
  • Каледж гуманітарных і прыродазнаўчых навук

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads