Чыкагскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чыкагскі ўніверсітэт (англ.: University of Chicago) — прыватны ўніверсітэт у ЗША, заснаваны амерыканскім баптысцкім таварыствам дзякуючы ахвяраванням Джона Ракфелера ў 1890 годзе. Шырока вядомы як адзін з лепшых універсітэтаў свету. Да яго так ці інакш адносяцца 79 нобелеўскіх лаўрэатаў (трэцяе месца ў свеце пасля Калумбійскага ўніверсітэта). Асабліва вядомыя чыкагскія фізікі, эканамісты, сацыёлагі і юрысты.
Не варта блытаць University of Chicago з University of Illinois at Chicago (UIC), дзяржаўным універсітэтам, што знаходзіцца ў тым жа горадзе.
Чыкагскі ўніверсітэт размешчаны ў Гайд-парку. Першым рэктарам універсітэта стаў Уільям Рэйн Харпер.
Універсітэт займае 211 акраў зямлі і ўключае 243 будынка.
Remove ads
Бібліятэка
Пры Універсітэце Чыкага пабудавана бібліятэка, кошт збудавання якой складае 81 мільён долараў[1].
Вядомыя выпускнікі
- Генры Калверт Сайманс, амерыканскі эканаміст
Вядомыя выкладчыкі
- Уільям Філдынг Огбарн, амерыканскі сацыёлаг
Зноскі
- Библиотека ретробудущего в реальности Архівавана 29 жніўня 2011. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads