Універсітэт Ювяскюля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт Ювяскюляmap
Remove ads

Універсітэт Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylän yliopisto шведск.: Jyväskylä universitet) — трэці па велічыні ўніверсітэт Фінляндыі пасля Хельсінкскага і ўніверсітэта Турку. Размешчаны ў горадзе Ювяскюля. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 299 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.[4]

Хуткія факты Універсітэт Ювяскюля фінск.: Jyväskylän yliopisto шведск.: Jyväskylä universitet (UJ), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1934 годзе, але сваім папярэднікам можа лічыць Настаўніцкую гімназію - першую вышэйшую фінамоўную навучальную ўстанову для падрыхтоўкі настаўнікаў, адкрытую ў горадзе ў 1863 годзе.[5]

У 1983-1984 гадах ва ўніверсітэце ўпершыню ў Фінляндыі ўведзена выкладанне музеялогіі як асобнай дысцыпліны; у 1989 годзе ўведзена стаўка выкладчыка, а ў 1998 годзе - прафесарская ступень.[6]

У 2010 годзе на сайце ўніверсітэта па памылцы былі апублікаваныя дадзеныя каля 4 тысяч студэнтаў, якія праходзяць стажыроўку за мяжой, у сувязі з чым праведзена расследаванне.[7]

У 2013 годзе прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё ў сувязі з 65-годдзем быў удастоены ступені ганаровага доктара ўніверсітэта.[8]

Remove ads

Навучанне

Ва універсітэце маецца сем факультэтаў (у тым ліку адзіны ў краіне факультэт фізічнай культуры[9]), на якіх навучаецца 15 тысяч студэнтаў і 25 тысяч дарослых навучэнцаў. Шырокая сетка абмену студэнтамі і выкладчыкамі налічвае больш за 350 замежных універсітэтаў.[10]

У супрацоўніцтве з Саюзам студэнтаў універсітэт прапануе замежным студэнтам шэраг паслуг, уключаючы размяшчэнне ў студэнцкіх кватэрах, арыентацыйную праграму, т'ютараў, выступленні ўніверсітэцкага сімфанічнага аркестра, некалькіх хораў і музычных гуртоў, студэнцкі тэатр і рок-клуб.

Remove ads

Зноскі

  1. Directory of Open Access Journals — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1227538'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  3. Рейтинг лучших вузов по версии QS: Хельсинкский университет на 69-ом месте // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 10 верасня 2013.(Праверана 3 жніўня 2025)
  4. Janne Vilkuna: 75 vuotta museoiden hyväksi. Suomen museoliitto 1923—1998. Vammala: Suomen museoliitto, 1998. ISSN 0355-1741 ISBN 951-9426-21-3.
  5. Университет Ювяскюля по ошибке разместил в Интернете личные коды студентов // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 26 жніўня 2010.(Праверана 3 жніўня 2025)
  6. Президенту Ниинистё в честь день рождения вручена степень почетного доктора // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 24 жніўня 2013.(Праверана 3 жніўня 2025)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads