Ювяскюля
горад і муніцыпалітэт у Фінляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylä [ˈjyvæsˌkylæ]) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Кескі-Суомі. Насельніцтва — 128,2 тыс. жыхароў.[1] Размешчаны за 147 км на паўночны ўсход ад Тамперэ і 270 на поўнач ад Хельсінкі, паблізу азёр Пяянэ і Кейтэлэ. Быў заснаваны па ўказе імператара Мікалая I ад 22 сакавіка 1837 года.
Эліяс Лёнрат, укладальнік фінскага нацыянальнага эпасу Калевала, даў гораду мянушку «Афіны Фінляндыі», якая апісвае вялікую ролю Ювяскюля як адукацыйнага цэнтра і першага месца ў свеце па забеспячэнні адукацыі на фінскай мове.[2]
Па апытаннях грамадскай думкі, у 2012 годзе Ювяскюля займае трэцяе месца па ўзроўні прывабнасці для пражывання сярод фінскіх грамадзян.[3]
У Ювяскюлі ёсць універсітэт, Універсітэт прыкладных навук Ювяскюля, прафесійны каледж Gradia і некалькі іншых навучальных устаноў. Самым значным працадаўцам у гэтай галіне з'яўляецца Valmet Oyj.
Remove ads
Гісторыя



У рэгіёне Ювяскюля ёсць археалагічныя знаходкі каменнага веку. Земляробствам тут ужо пачалі займацца 3500 гадоў таму. Паводле найстарэйшых падатковых дакументаў (maakirja) у раёне Ювяскюля было сем маёнткаў у 1539 годзе. Аднаму з іх, маёнтку Матыла, належала тэрыторыя ад сяла Keljo да вёсак Vesanka і Palokka. Найстарэйшай нерухомасцю ў Ювяскюля з'яўляецца сядзіба Лахты, якая ўзнікла, калі маёнтак Матыла быў падзелены паміж двума братымі ў 1600 годзе.[4] Гісторыя сядзібы Лахты і сям'і Лахты аказала значны ўплыў на развіццё рэгіёну Ювяскюля.
Горад Ювяскюля быў заснаваны 22 сакавіка 1837 года рускім царом Мікалаем I. Інфраструктура горада была пабудаваны з нуля. Першапачаткова горад быў пабудаваны паміж возерам Ювясярві (якое падлучана да Пяянэ) і хрыбтом Ювяскюля.
Стварэнне школ у 1850-х і 1860-х гадах аказалася самым важным крокам з пункту гледжання наступнага развіцця Ювяскюля. Першыя тры фінамоўныя школы ў свеце былі заснаваныя ў Ювяскюля, потым ліцэй ў 1858 годзе, каледж для настаўнікаў у 1863 годзе і школа для дзяўчынак у 1864 годзе. Добра адукаваныя выкладчыці і вучні з розных куткоў краіны змянілі атмасферу Ювяскюля незваротна.[5]
На пачатку 20-га стагоддзя горад пашырыўся ў некалькі разоў. Большая частка сучаснага Ювяскюля была пабудавана пасля Саветска-фінскай вайны 1941-1944, калі бежанцы з Карэліі і іншых частак краіны пераехалі ў горад і ім было вельмі неабходна жыллё. У 21-м стагоддзі Ювяскюля хутка расце — больш за 1000 жыхароў у год.[6]
Былы муніцыпалітэт Säynätsalo быў далучаны да Ювяскюля ў 1993 годзе, а 1 студзеня 2009 года — муніцыпалітэты Jyväskylän maalaiskunta і Korpilahti.
Remove ads
Этымалогія
Другая частка назвы горада kylä азначае вёска. Першая частка назвы горада jyväs звязана з цісам і прускім словам juwis. Акрамя таго, існуе версія, што слова jyväs азначае адлюстраванне сонца ад паверхні вады.[7]
Кіраванне
Гарадскі савет у Ювяскюля з'яўляецца асноўным органам прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні. Яго 75 членаў абіраюцца раз у чатыры гады на муніцыпальных выбарах. Гарадскі савет абірае мэра. Цяперашні мэр з'яўляецца Марку Андэрсан, былы мэр горада Лапеэнранта.[8]
Геаграфія
Ювяскюля знаходзіцца ў фінскім азёрным краі. На тэрыторыі Ювяскюля знаходзіцца 328 азёр. Азёры і рэкі складаюць 20,1 % (295 км2) ад агульнай плошчы горада. Найбуйнейшыя азёры Пяянэ, Лепявесі, Туаміяярві, Палокаярві, Луанецярві і Алваярві-Кортаярві. Цэнтр горада размешчаны на беразе невялікага возера Ювасярві.[9]
Пейзаж у Ювяскюля узгорысты, лясісты і поўны вод. Архітэктар Алвар Аалта параўнаў узгорысты ландшафт Ювяскюля з ландшафтам Тасканы ў Італіі: «Нахіл хрыбта Ювяскюля амаль як у горных вінаграднікаў Ф'езоле».[10]
Клімат
Клімат у горадзе Ювяскюля ўмерана-кантынентальны з рысамі марскога. Зіма працяглая, адносна мяккая. Лета кароткае і прахалоднае. Сярэднегадавая тэмпература +3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 638 мм.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва
Ювяскюля быў самым хуткарослым фінскім горадам у 20 стагоддзі. Насельніцтва працягвае расці хуткімі тэмпамі ў 21-м стагоддзі.[11][12][13]
Мовы
Фінская мова з'яўляецца пераважнай мовай у Ювяскюля. У 2010 годзе для 96,7 % насельніцтва фінская мова з'яўлялася роднай. Доля шведскамоўнага насельніцтва склала 0,2 %, на іншых мовах размаўляла 3 % насельніцтва.
Нацыянальнасці
У канцы 2010 года налічвалася каля 3100 замежнікаў у Ювяскюля. Найбуйнейшыя групы імігрантаў у Ювяскюля з'яўляюцца афганцы, рускія, эстонцы і іранцы.[14]
Remove ads
Транспарт
Чыгуначны вакзал Ювяскюля злучаны з міжгародняй аўтобуснай станцыяй. З вакзалу цягніка ідуць да Хельсінкі, Тамперэ, Турку, Вааса і іншых гарадоў Фінляндыі. У Ювяскюля ёсць аэрапорт з прамымі рэйсамі да Хельсінкі, таксама праходзяць аўтамагістралі E75 і E63.
Адукацыя

У 1858 годзе тут быў адкрыты першы фінамоўны ліцэй, які лічыцца першай фінамоўнай вышэйшай навучальнай установай. У 1863 годзе адкрыта першае вучылішча па падрыхтоўцы настаўнікаў на фінскай мове. У 1864 годзе — першая фінамоўная школа для дзяўчынак. У 1914 году — першы ў Фінляндыі летні ўніверсітэт. З 1966 года дзейнічае ўніверсітэт Ювяскюля, адзін з найбуйнейшых ВНУ Фінляндыі, у якім вучацца каля 16 тысяч студэнтаў. Усяго ў розных навучальных установах горада вучацца каля 40 тысяч чалавек.
Remove ads
Спорт
- Ювяскюля — футбольны клуб.
- JYP — хакейны клуб.
Славутасці
У горадзе размешчаны будынкі, пабудаваныя па праектах Алвара Аальта. Праводзіцца Neste Rally Finland.
Гарады-пабрацімы

Remove ads
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
- Ары Аханен — фінскі хакеіст, брамнік.
- Фэры Граф — аўстрыйскі спявак (у цяперашні час жыве ў Ювяскюля).
- Сафі Оксанен — фінская пісьменніца.
- Райма Суманен — фінскі хакеіст і трэнер.
- Акілес Ярвінен — фінскі лёгкаатлет.
Зноскі
- Kuntien Asukasluvut Aakkosjärjestyksessä Архівавана 2 снежня 2010.
- Tervoja, Pia. Bene veniatis in urbem Jyväskylä(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 27 February 2012.
- Опрос: Тампере – лучший город Финляндии для проживания // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 красавіка 2012.(Праверана 19 ліпеня 2025)
- Schools for non-Swedish Speakers(недаступная спасылка). From Marketplace to a Wonderful Town - A Brief Introduction to the History of Jyväskylä. City of Jyväskylä (2003). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2012. Праверана 26 February 2012.
- Jyväskylän kaupungin väestöarvio . Väestötilastoja. City of Jyväskylä (2012). Праверана 15 September 2012.
- Kosonen, Ilmari. Miten Sissoset muinoin saivat nimensä jousipuusta? . Saunan synty. Sissosten sukuseura ry. (28 лютага 2005). Праверана 26 February 2012.
- Jyväskylän kaupunginjohtaja: Curriculum Vitae(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2013. Праверана 2 May 2010.
- Nature and space: Aalto and Le Corbusier. Routledge. 2003. Праверана 2010-07-17.
- A short history of Jyväskylä(недаступная спасылка). A short history of Jyväskylä. City of Jyväskylä. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 снежня 2011.
- Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla . Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla. University of Jyväskylä.
- Mouvement de la Population de Finlande en 1939 . Official Finnish population statistics 1939. Finnish Government.
- City of Jyväskylä: For immigrants(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 26 February 2012.
- Die Partnerstädte der Landeshauptstadt Potsdam(нявызн.)(недаступная спасылка). www.potsdam.de. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 24 June 2010.
- Poznań - Miasta partnerskie(нявызн.). 1998–2013 Urząd Miasta Poznania. City of Poznań. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 11 снежня 2013.
- Poznań Official Website - Twin Towns .
(in Polish) © 1998–2008 Urząd Miasta Poznania. Праверана 29 лістапада 2008.
- Twin Cities(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.
- Terhi Saranen. Ystävänä kaupunki(недаступная спасылка). Jyväskylä lehti (31 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads