Універсітэт імя Саймана Фрэйзера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт імя Саймана Фрэйзера (англ.: Simon Fraser University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ванкувер у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Галоўны кампус плошчай 170 гектараў на гары Бернабі, размешчаны ў 15 кіламетрах ад цэнтра Ванкувера, быў створаны ў 1965 годзе. Універсітэт названы ў гонар Саймана Фрэйзера, даследчыка і гандляра футрам. Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі 43 стыпендыі Каралеўскага таварыства Канады, тры стыпендыі Родса і адну Пулітцэраўскую прэмію. Сярод выпускнікоў тры прэм'ер-міністры правінцыі, кіраўнікі ўрадаў замежных краін і інш.
Remove ads
Структура
- Факультэт прыкладных навук
- Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- Факультэт адукацыі
- Факультэт экалогіі
- Факультэт камунікацыі, мастацтва і тэхналогій
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт навук пра здароўе
- Школа бізнесу
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads