Універсітэт імя Ч. Тафтса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт імя Ч. Тафтса (англ.: Tufts University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сомерсвіл у штаце Масачусетс, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны ў 1852 годзе як каледж хрысціянскімі ўніверсалістамі, якія імкнуліся стварыць несектантанскую вышэйшую навучальную ўстанову ў Новай Англіі. Вучэльня носіць імя Чарльза Тафтса, які ахвяраваў 20 акраў зямлі для арганізацыі вучэльні, якія сёння з'яўляюцца галоўным універсітэцкім кампусам. Вучэльня заставалася невялікім гуманітарным каледжам да 1970-х гадоў, калі ператварылася ў вялікі даследчы ўніверсітэт.
Універсітэт прапануе больш за 90 праграм бакалаўрыяту і 160 магістратуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт мае таксама дадатковы кампус у цэнтры Бостана, у якім размяшчаюцца медыцынская, стаматалагічная школы і школа харчавання, а таксама вышэйшая школа біямедыцынскіх навук.
Remove ads
Структура
- Школа мастацтваў і навук
- Вышэйшая школа мастацтваў і навук
- Вышэйшая школа біямедыцынскіх навук
- Школа ветэрынарнай медыцыны
- Школа стаматалагічнай медыцыны
- Школа інжынерыі
- Школа Флетчара
- Школа навукі і палітыкі ў галіне харчавання
- Школа медыцыны
- Школа Музея выяўленчага мастацтва
- Каледж грамадзянскага жыцця
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads