Уолтэр Кронкайт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уолтэр Кронкайт
Remove ads

Уолтэр Кронкайт (англ.: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 — 17 ліпеня 2009[8]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў стаў у 1962 годзе. Неўзабаве атрымаў папулярнасць як «чалавек, якому давяраюць усе».

Хуткія факты Уолтэр Кронкайт, Імя пры нараджэнні ...

Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс яго дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з'яўляўся на экране. У 2006 годзе ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.

У. Кронкайт быў лаўрэатам шэрагу прэстыжных журналісцкіх прэмій. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах свету, у прыватнасці ў СССР.

Remove ads

Зноскі

1. Walter Cronkite // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Walter Cronkite // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #114116024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

4. Find a Grave — 1996.

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

6. NNDB — 2002.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads