Упадзіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Упа́дзіна — замкнёная або амаль замкнёная форма рэльефу зямной паверхні, адмоўная адносна навакольнай мясцовасці (сушы, дна мора, акіяна). Вузкія і доўгія ўпадзіны на дне акіянаў называюць акіянічнымі жалабамі.

Упадзіны могуць быць бяссцёкавымі і маючымі сцёк.
Самая глыбокая ўпадзіна на сушы — упадзіна Гхор (Мёртвае мора) — на 405 метраў ніжэй узроўню мора. Самая глыбокая акіянічная ўпадзіна — Марыянскі жолаб у Ціхім акіяне — на 10 994±40[1] метраў ніжэй ўзроўню мора.
Remove ads
Класіфікацыя
Упадзіны класіфікуюць па механізмам фармавання:
- Тэктанічныя западзіны, запоўненыя наносамі;
- Участак выдзімання — западзіна, якая стварылася ў выніку ветравай эрозіі, часцей у пясчанай пустыні або сухой глебе;
- Грабэн — структурны элемент паміж разломамі ў рыфтавых зонах;
- Ударны кратар — западзіна, якая ўтварылася пасля падзення метэарыту;
- Кратар правалу — западзіна, сфармаваная праз правал зямной паверхні ў пустэчы;
- Катлавіна утвараецца пры раставанні кавалка ледавіка;
- Карсты — западзіны, якія могуць утварацца ў выніку абвалу, які адбываецца праз разбурэнне горных пародаў;
- Даліна — западзіна, якая ўтварылася праз эрозію;
- Акіянічны жолаб — глыбокая западзіна на дне акіяна. З'яўляецца праз пранікненне акіянічнай кары пад іншую акіянічную ці кантынентальную кару;
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads