Лідская газета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Лідская газета» — раённая газета, якая выдаецца на беларускай і рускай мовах у Лідзе. Заснавальнікі — Лідскі раённы выканаўчы камітэт і Лідскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.
Гісторыя
Газета заснавана пад назвай «Уперад» у верасні 1939 г. Друкавалася як орган Лідскага павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканкама; Лідскага райкама КП(б)Б, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных; Лідскага гаркама і райкама КП(б)Б, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці. Выходзіла да 20 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Лідскага падпольнага гаркама-райкама КП(б)Б. Вядомы 33 нумары за перыяд з 29 мая 1943 г. да 22 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактары: Г. Р. Каган, Ю. Б. Драгун (са жніўня 1943).
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. У перыяд з 1 мая 1962 г. да 6 ліпеня 1966 г. мела назву «Сцяг працы», затым зноў называлася «Уперад». З 1965 г. друкавалася як орган Лідскага райкама і гаркама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.
Са снежня 1991 г. выходзіць пад назвай «Лідская газета» 2 разы на тыдзень.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- УПЕРАД, газета на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads