Урад нацыянальнага адзінства (Лівія, 2021)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урад нацыянальнага адзінства (УНА) (араб. حكومة الوحدة الوطنية, Hukumat al Wahdat al Watania) — часовы ўрад Лівіі, сфармаваны ў сакавіку 2021 года. Ён замяніў канкуруючыя Урад нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі і быў прызнаны ААН, і другі кабінет ат-Тані, які знаходзіўся ў Табруку, што падтрымліваўся войскамі Х. Хафтара.
Remove ads
Узнікненне
5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[1].
Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года[2].
Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрад. Яго склад 10 сакавіка зацвердзіла Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні ў Сірце. Пераходны Кабінет міністраў складаецца з 26 міністраў, двух намеснікаў прэм’ер-міністра, а таксама пяці дзяржаўных міністраў[3].
Remove ads
Новае двоеўладдзе
У верасні 2021 года парламент галасуе за вотум недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы, а 10 лютага 2022 года прызначыў Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[5]. У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняў[6].
Зноскі
- Sami Zaptia (5 February 2021). BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva. Libya Herald. Архівавана з арыгінала 5 February 2021. Праверана 5 February 2021.
- Глава ПНС Ливии передал полномочия новой переходной власти. Russia Today. 16 марта 2021.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield. Reuters. 10 February 2022. Праверана 10 February 2022.
- Zaptia, Sami (8 June 2022). Bashagha government is to resume its work from the city of Sirte. Libya Herald. Праверана 28 August 2022.
- Полина Коноплянко. В Ливии вновь полилась кровь: двоевластие оказывается неизбежным // Московский комсомолец : газета. — 28 августа 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads