Урачыстасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Урачыстасць (лац.: Solemnitas) — найвышэйшая ступень царкоўнага свята ў заходніх літургічных абрадах Каталіцкай царквы.
Гісторыя
Слова «solemnitas» заўсёды выкарыстоўвалася на Захадзе для абазначэння вялікага царкоўнага свята, аднак да сярэдзіны ХХ стагоддзя не з'яўлялася літургічным тэрмінам[1]. У 1969 годзе пасля Другога Ватыканскага сабору літургічная рэформа змяніла складаную сістэму святаў, якая існавала ў лацінскім абрадзе з канца XVI стагоддзя, на сістэму, дзе ўсе дні літургічнага года мелі адну з чатырох катэгорый:
- Будні дзень (feria). У гэты дзень не ўшаноўваюцца святыя альбо падзеі з жыцця Ісуса Хрыста, але ў паасобных краінах могуць адзначацца ўспаміны святых, што шануюцца тым ці іншым народам ці групай вернікаў.
- Успамін (memoria). Падчас набажэнства ўзгадваецца постаць таго ці іншага святога. Успамін можа быць абавязковы (memoria obligatoris) і неабавязковы, факультатыўны (memoria ad libitum).
- Свята (festum). У дні святаў узгадваюцца найбольш істотныя постаці хрысціянскай веры і важныя падзеі з жыцця Ісуса Хрыста і святых, а набажэнства мае асаблівыя элементы.
- Урачыстасць (solemnitas). Найбольш значныя святы літургічнага году.
Remove ads
Асаблівасці святкавання
Святкаванне ўрачыстасці мае шэраг адрозненняў у парадку правядзення набажэнстваў. У адрозненне ад іншых літургічных дзён, святкаванне ўрачыстасці пачынаецца не з поўначы, а з вечара папярэдняга дня. Яно адкрываецца нешпарамі, некаторыя ўрачыстасці маюць таксама паслядоўнасці вігілійных імшаў, якія служацца вечарам напярэдадні асноўнага дня свята[2]. Імша з урачыстасці мае тры біблійныя чытанні, спеў гімна Gloria, а таксама сімвал веры. Калі ўрачыстасць прыпадае на пятніцу, гэты дзень не з'яўляецца днём пакаяння і посту[3]. Дзве найвялікшыя ўрачыстасці літургічнага году, Нараджэнне Пана і Вялікдзень, святкуюцца з актавай, гэта значыць на працягу васьмі дзён пасля дня свята. Галоўнае свята Каталіцкай царквы, Пасха, завецца ўрачыстасцю ўрачыстасцяў.
У цяперашні час лічба ўрачыстасцяў у агульным рымскім календары складае 17. Акрамя таго, Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў асобнай краіны ці ўлада манаскага закону мае права дадаткова надаць статус урачыстасці дню ўспаміну асабліва шанаванага ў краіне святога. Таксама статус урачыстасці ў кожнай святыні атрымлівае гадавіна яе пасвячэння і тытулярнае свята дадзенай святыні[1].
Remove ads
Спіс урачыстасцяў агульнага календара
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads