Урбіцыд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Урбіцыд
Remove ads

Урбіцыд (лац.: urbs — горад + лац.: caedere — рэзаць, забіваць) — гэта тэрмін, які літаральна перакладаецца як «гвалт над горадам». Гэты тэрмін быў упершыню ўведзены аўтарам Майклам Муркакам  (укр.) у 1963 годзе і пазней выкарыстоўваўся крытыкамі гарадской перабудовы 1960-х гадоў у Злучаных Штатах. Ада Луіз Хакстэйбл  (англ.) у 1968 годзе і Маршал Берман  (руск.) у 1996 годзе напісалі пра гарадскую рэструктурызацыю  (укр.) (і разбурэнні) у такіх раёнах, як Бронкс, і падкрэслівалі ўплыў агрэсіўнай рэканструкцыі на гарадскі сацыяльны вопыт. Гэты тэрмін з’явіўся ў эпоху імклівай глабалізацыі і урбанізацыі. Гэтая імклівая тэндэнцыя глабалізацыі прывяла да таго, што гвалт і разбурэнні засяродзіліся ў кантэксце гораду, а не яго ваколіц.

Thumb
Разбурэнні транспартнай інфраструктуры Харкава падчас Расійскага ўварвання ва Украіну 2022 года
Thumb
Разбураны горад

Асабліва пасля падзей у Сараева сталі прызнавацца выпадкі гвалту, спецыяльна накіраваныя на разбурэнне гарадскіх раёнаў. Дакладныя абмежаванні і вызначэнне гэтага тэрміна працягваюць абмяркоўвацца, паколькі абмежаванні гэтай канцэпцыі, якая толькі фарміруюецца, надзвычай абцяжарваюць класіфікацыю падзей пад загалоўкам урбіцыд. Пытанне аб намерах таксама ўзнікае пры абмеркаванні межаў урбіцыду. Здольнасць тэрміна перасякаць розныя вобласці, такія як міжнародная палітыка, антрапалогія і сацыялогія, робіць асабліва цяжкім вызначэнне урбіцыду, якое задавальняла б усім гэтым абласцях.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads