Урук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уру́к — старажытны горад-дзяржава ў Шумеры (шумерскае Унуг, біблейскае Эрэх, грэч. Архоя), на яго месцы сучасны пасёлак Варка (за 65 км на паўночны захад ад г. Насірыя ў Іраку).
Remove ads
Гісторыя
У XXVIII ст. да н.э. вядомы паўлегендарны правіцель Урука Гільгамеш. Пад гегемоніяй Урука ў XXVIII — XXVII ст. да н.э. аб’яднаны гарады-дзяржавы Паўднёвага Двухрэчча. Пры цару Лугальзагісі ў XXIV ст. да н.э. Урук — сталіца Шумера. Заваяваны ў XXIV ст. да н.э. Сарганам Старажытным і ўвайшоў у склад яго дзяржавы. У канцы XXII ст. да н.э. яго цар Утухегаль стварыў у Двухрэччы аб’яднанае «царства Шумера і Акада». Урук заставаўся важным горадам да канца I тыс. да н.э. У VIII—II ст. да н.э. — аўтаномны храмавы горад у складзе вавілонскага, потым ахеменідскага і селеўкідскага царстваў. Разбураны Сасанідамі ў III ст. н.э.
З пачатку ХХ ст. вядуцца сістэматычныя раскопкі.
Remove ads
Архітэктура
Да першых вядомых культавых будынкаў адносіцца так званы Белы храм ва Уруку (кан. IV тыс. да н. э.), які захаваўся ў руінах. Ён складаўся з двух частак — гліняных тэрасы і платформы, дзе знаходзілася свяцілішча. На іх можна было ўзысці па лесвіцах, выкладзеных з пліт вапняку. Вонкавыя паверхні платформы і фасады свяцілішча аформлены плоскімі лапаткамі. Дзякуючы вялікім памерам, афарбоўцы сцен у белы колер храмавы комплекс вылучаўся сярод радавой гарадской забудовы.
Remove ads
Зноскі
- Guinness World Records 2019 — Guinness World Records Limited, 2018. — P. 162. — 256 p. — ISBN 978-1-912286-46-1
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads