Усвяча
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усвяча — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 32 км. Вадазбор 2340 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 ‰.
Remove ads
Назва
На думку С. Мельнікава, назва ракі Усвяча звязаная со словам свет. Таксама існуе дыялектнае усвет «змрок», выраз пад усветам «у цені»[1].
Згодна з В. Жучкевічам, у аснове назвы Усвяча імя старажытнага пасялення Усвят, Въсвят (1021 г.). Назва ж пасялення — ад спалучэння Усць-Вяча. Найбольш верагодна сувязь назвы Вяча з этнонімам вяцічы або венеды[2].
Найбольш ранняя зафіксаваная форма назвы ракі — Восвячь (1021 г.). Я. Паспелаў разглядае яе як спалучэнне прыназоўніка во, в і асновы свячь, свят (ад старажытнарускага святый). Асновы свят шырока распаўсюджаны ў тапаніміі ўсходнеславянскіх земляў[3].
Remove ads
Гідраграфія

Выцякае з возера Адросна каля вёскі Шастакова Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сураж. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак.
Даліна трапецыепадобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3—0,8 км). Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2—0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads