Усевалад Віталевіч Вішнеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усевалад Віталевіч Вішнеўскі
Remove ads

Усевалад Віталевіч Вішнеўскі (8 [21] снежня 1900, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 28 лютага 1951, Масква, СССР) — савецкі пісьменнік, кінасцэнарыст і драматург, журналіст, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1949).

Хуткія факты Усевалад Віталевіч Вішнеўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 (21) снежня 1900 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і патомных дваран, прыватнага каморніка Віталя Пятровіча Вішнеўскага і Ганны Аляксандраўны, народжанай Галавачаўскай. Выпускнік Першай Санкт-Пецярбургскай гімназіі. Падчас Першай сусветнай вайны збег на фронт, служыў у Пятроўскім палку, дзе быў разведчыкам, быў паранены, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам і двума медалямі. Удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні ў Петраградзе ў 1917 годзе, ваяваў на франтах грамадзянскай вайны.

Удзельнік 2-га Папанінскогоага дэсанту 9 лістапада 1920 года ў Крыме пад Капсіхорай ў дапамогу Крымскай паўстанцкай арміі А. В. Макравусава. Сябар і паплечнік І. Д. Папанава.

Затым працаваў палітпрацаўніком на Чарнаморскім і Балтыйскім флатах. Працаваў рэдактарам часопіса «Краснофлотец».

У 1920-я гады працаваў у Ваенна-марской акадэміі, займаўся рэферыраваннем і экспертнай ацэнкай замежнай тэхнічнай літаратуры па флоту і сумежных галінах. Пачаў публікавацца з 1920 года.

Удзельнік антыфашысцкага кангрэса пісьменнікаў у Іспаніі ў ліпені 1937 года. Браў актыўны ўдзел у разгроме групоўкі Авербаха — Кіршона. Член ВКП (б) з 1937 года. Капітан 1-га рангу. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны, карэспандэнт газеты «Правда».

Remove ads

Зноскі

1. Вишневский Всеволод Витальевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова

2. Вишневский Всеволод Витальевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Вишневский Всеволод Витальевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. Wsewolod Witaljewitsch Wischnewski // Brockhaus Enzyklopädie

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads