Усевалад Міхайлавіч Увядзенскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Усевалад Міхайлавіч Увядзенскі (17 кастрычніка 1920, г. Екацярынаслаў, Украіна — 29 студзеня 1979) — хімік, фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1972), кандыдат хімічных навук (1958), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1941).

Працаваў у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце (1944—1946), Львоўскім лесатэхнічным інстытуце (1946—1959), Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1959—1960), Львоўскім навукова-даследчым інстытуце пералівання крыві (1960—1961, загадчык лабараторыі сінтэзу фізіялагічна актыўных рэчываў), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1979, загадчык кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі).

Навуковыя інтарэсы: фармацэўтычная хімія; сінтэзу новых вытворных барбітуратавай кіслаты.

Remove ads

Сям’я

  • сын — Данііл Усеваладавіч Увядзенскі (нар. 1959) — урач-акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук[1]
  • дачка Аляксандра Усеваладаўна Станкевіч, замужам за Пятром Барысавічам Станкевічам (нар. 1942) — фармаколагам, кандыдатам медыцынскіх навук[1]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads