Усевалад Паўлавіч Савіч

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Усевалад Паўлавіч Са́віч[4] (19 лютага 1885 — 25 мая 1972) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Вучань У. Л. Камарова[4].

Хуткія факты Усевалад Паўлавіч Савіч, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Бабруйску. Вучыўся у прагімназіі ў Мазыры, перайшоў у Мінскую гімназію, якую скончыў у 1904 годзе. Потым вучыўся ў біялагічнай групе фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Адначасова працаваў статыстам у тэатры, адкуль быў звольнены ў 1906 годзе за ўдзел у вулічных дэманстрацыях. Па запрашэнню Х. Я. Гобі працаваў прэпаратарам і куратарам гербарыя Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Пачаў вывучаць ліхеналогію пад кіраўніцтвам А. А. Яленкіна. У 1907—1912 гадах працаваў асістэнтам у У. Л. Камарова. Быў абраны сакратаром батанічнага гуртка.

Універсітэт скончыў у 1912 годзе. У 1913—1917 гадах служыў у арміі, прымаў удзел у баях на тэрыторыі Аўстрыі. З 1920 года намеснік дырэктара, з 1925 года — вучоны сакратар Галоўнага батанічнага сада РСФСР[4]. У 1932—1937[4] гадах намеснік дырэктара, у 1932—1960[4] — кіраўнік аддзела Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар каля 180 навуковых прац па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін і іх выкарыстанні ў медыцыне і гаспадарцы. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый, у тым ліку Камчацкай (1907—1910), Беларускай (1925—1930), Арктычнай (1930). У 1933—1937 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Советская ботаника». У 1936—1951 гадах рэдактар часопіса «Природа». Таксама пад рэдакцыяй У. П. Савіча выдаваўся часопіс «Новости сис-тематики низших растений».

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

1. Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-14002

2. Сытин А. К., Сластунов Д. Д. В.Л. Комаров и авторы «Флоры СССР», Vladimir Komarov and the authors of “Flora of the USSR” // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 24–71. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2021-11002

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads