Усеўкраінскі саюз беларусаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усеўкраінскі саюз беларусаў
Remove ads

Усеўкраінскі саюз беларусаў — грамадска-культурная арганізацыя беларусаў з 14 абласцей Украіны[1]. Аб’ядноўвае ўкраінскіх беларусаў незалежна ад рэлігійных, палітычных або сацыяльных адрозненняў. Знаёміць з культурай і традыцыямі беларусаў, якія маюць старадаўнія традыцыі, якія сыходзяць углыб тысячагоддзяў. Спрыяе ўмацаванню нацыянальнай самабытнасці беларускай суполкі Украіны.

Хуткія факты Усеўкраінскі саюз беларусаў, сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Ад 1995 г. беларуская абшчына Украіны працавала ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза па пытаннях імплементацыі канвенцыі па правах чалавека, Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, у рабочых нарадах Міністэрства юстыцыі Украіны і ін.. Нягледзячы на цяжкасці стварэння дадзенага саюза спрыялі першыя сакратары Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне В. І. Бокач і В. М. Забаўскі.

24 мая 2000 г. на першым з'ездзе ў Кіеве Усеўкраінскі саюз беларусаў быў фактычна створаны і юрыдычна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Украіны 1 верасні 2003 г.[2]. На пасяджэннях Каардынацыйны савет гэтага саюза запланаваў вырашэнне пытанняў захавання і развіцця нацыянальнай культуры, побыту, традыцый беларускай культуры ва Украіне, папулярызацыі і вывучэння беларускай мовы дзецьмі ў Украіне[3].

Дадзены саюз рэалізуе агульныя інтарэсы на захаванне і развіццё нацыянальнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці беларускай суполкі Украіны. Супрацоўнічае з Дзяржаўным камітэтам Украіны па пытаннях нацыянальнасцяў і рэлігій, Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры і турызму Украіны, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Старшыня Саюза з'яўляецца актыўным членам грамадскіх саветаў пры вышэйзгаданых ўкраінскіх структурах, а таксама членам Савета нацыянальных таварыстваў Украіны.

У 2014 г. у народнае апалчэнне Ўкраіны запісалася каля 70 беларусаў[4].

Remove ads

Структура

Дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні з'ездаў саюза аказваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне спадар Віталь Курашык, які прымаў удзел у стварэнні

  • Данецкай абласной арганізацыі беларусаў «Нёман» ,
  • Чарнігаўскай гарадской арганізацыі беларусаў «Сябры» ,
  • Луганскай абласной арганізацыі беларусаў «Украіна-Беларусь».

Яшчэ будучы Старшынёй Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым ў 1991 годзе ініцыяваў стварэнне нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў Крыма: «Саюз беларусаў Крыма».

У іншых рэгіёнах :

  • Вінніцкае абласное зямляцтва беларусаў;
  • Днепрапятроўская вобласць «Беларусы Прыднястроўя»;
  • Закарпацкае абласное культурнае таварыства беларусаў «Сябры» ;
  • Запарожскае — «Мінск»;
  • Культурна-асветніцкае таварыства «Беларусь» Кіраваградскай вобласці;
  • Кіеўскае культурнае таварыства «Беларусь»;
  • Белгарад-Днястроўскае — «Беларусь»;
  • Беларуская абшчына Львоўскай вобласці;
  • Адэскае культурнае аб'яднанне «Беларусь»;
  • Ровенскае абласное культурнае таварыства «Беларусь»;
  • Севастопальскае таварыства «Беларусь»;
  • Чарнавіцкая арганізацыя «Культурна-асветніцкае таварыства беларусаў».

Згодна з Статутам ў структуры гэтай арганізацыі вышэйшым органам з'яўляецца з'езд дэлегатаў. У перыяды паміж з'ездамі вышэйшым органам з'яўляецца Каардынацыйны савет, у склад якога уваходзяць ўсе старшыні рэгіянальных арганізацый, а таксама Старшыня дадзенага Саюза. Каардынацыйны савет пасяджэння адзін раз у паўгоддзе, працу паміж з'ездамі і паседжаннямі Каардынацыйнага савета праводзіць Прэзідыум Саюза, якая адзін раз у квартал. У склад Прэзідыума ўваходзіць Старшыня Саюза з чатырма сустаршынямі. Прэзідыум ўзначальвае Старшыня Саюза. Будзённую працу Саюза паміж з'ездамі і паседжаннямі Каардынацыйнага савета ажыццяўляе Старшыня Саюза. У 2013 г. пасля Оржехоўскай Ірыны Аляксандраўны абраны Старшыня Саюза Лайшаў Пётр Уладзіміравіч[5].

У працы гэтага саюза прымаюць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне спадар Валянцін Вялічка і іншыя работнікі беларускіх замежных устаноў у Украіне .

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads