Усе мышы любяць цырк

спектакль From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Усе мышы любяць цырк» — дзіцячы музычны спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Веранікай Буслаевай.[1]

Хуткія факты Усе мышы любяць цырк, Жанр ...

Прэм'ера адбылася 23 снежня 2014.

Remove ads

Гісторыя стварэння

«Усе мышы любяць цырк» — рэжысёрскі дэбют актрысы РТБД Веранікі Буслаевай, якая таксама ёсць аўтарам сцэнарыя. У якасці рэжысёра Вераніка Буслаева выступіла з прапановы мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева, ужо маючы рэжысёрскі досвед па-за РТБД, збольшага ў якасці рэжысёра антрэпрызных дзіцячых спектакляў. Распавядаючы аб працы над спектаклем, аўтар згадвае сваё захапленне рэпрызамі Вячаслава Палуніна.[2]

Remove ads

Сюжэт

У закінутай грымёрцы старога цырку пасяліліся мышаняты, якія пасябравалі з лятучай мышшу, што жыла на гарышчы цырку. Аднак грымёрка прыйшлася даспадобы і двум пацукам. Сюжэт разгортваецца вакол таго, ці атрымаецца ў мышанятаў адваяваць свой нядаўна прыдбаны дом, а таксама выканаць даўнюю мару — стаць цыркавымі акцёрамі.[3]

Сцэнічныя рашэнні

У якасці дэкарацыяў выкарыстоўваецца шмат цыркавой атрыбутыкі. У спектаклі, апрача спеваў, танцаў і чытання вершаў, выконваецца шмат цыркавых трукаў.[2]

Творчы склад

  • Вераніка Буслаева — рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар сцэнарыя
  • Аляксандра Грахоўская — кампазітар
  • Марына Алекна — мастак-пастаноўшчык
  • Вацлаў Валадзько — перакладчык

Дзеючыя асобы і выканаўцы

  • Малыш — Максім Шышко, Ілля Ясінскі
  • Шустрык — Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь
  • Мыша — Марына Здаранкова, Ганна Семяняка
  • Лятучая — Гражына Быкава[d], Надзея Цвяткова
  • Пацук — Мікіта Залатар, Мікалай Стонька, Марат Вайцяховіч
  • Пацучыха — Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads