Успенскія могілкі (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Успенскія могілкі (Магілёў)map
Remove ads

Успе́нскія могілкі — абмежавана дзеючыя могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў пачатку вуліцы Леванеўскага, каля вуліцы Чалюскінцаў. Вядомыя з XVI ст. Закрыты для пахаванняў у 1971 годзе. Плошча складае 2,6 га[1].

Thumb
Успенскія могілкі з царквой на плане горада 1835 года.
Хуткія факты Успенскія могілкі?, Размяшчэнне ...

Успенскія могілкі вядомыя яшчэ з ХVI ст. Назва Успенскіх могілак паходзіць ад Успенскай царквы, якая размяшчалася непадалёк[2].

Лічыцца, што тут знаходзіцца найстарэйшае неідэнтыфікаванае пахаванне ў Магілёве[2], выяўленае напачатку 1990-х гадоў мінскім археолагам Мікалаем Бычковым[3]. Надмагілле прадстаўлена ў выглядзе каменнай пліты з пясчаніку[3], якая ляжыць на зямлі. На пліце высечаны герб: нямецкі чатырохчастковы шчыт. У правым кантоне главы праглядаюцца дзве стралы, павернутыя ўверх. У другім і ў трэцім — тры папярочныя палоскі (верхняя — доўгая, другая — трохі карацей, трэцяя — самая кароткая), у чацвёртым поле — дзве лілеі, павернутая ўверх. Выразна бачныя карона і клейнод. Фігур звяроў, якія трымаюць шчыт, на помніку няма. Уверсе пліты бачныя літары A.H.W.[4]. Пліта расколатая на 3 часткі, герб дрэнна праглядаецца. Пахаванне было абнесена плотам, пастаўлена надпіс «Гісторыка-архітэктурная каштоўнасць ахоўваецца дзяржавай». Паводле меркавання кандыдата гістарычных навук І. А. Пушкіна, гэтае пахаванне адносіцца да XVI ст. і належыць аднаму з прадстаўнікоў роду Валовічаў[2][4].

Thumb
Капліца-пахавальня сям’і Кленцэ

Іншыя намагільныя помнікі ўзніклі не раней за другую палову XIX стагоддзя. На Успенскіх могілках пахаваныя пераважна прадстаўнікі гарадской праваслаўнай знаці, але ёсць і пахаванні пратэстантаў[3].

У канцы 1930-х гг. у капліцу на Успенскіх могілках перавезлі каля 7 тыс. прадметаў з Музея гісторыі рэлігіі і атэізму, перавезеных з узарванага Іосіфаўскага сабора, што складала прыкладна чвэрць ад колішніх фондаў (астатняе было знішчана і разрабавана), дзе яны згарэлі летам 1941 г.[5].

У 1939 годзе праваслаўныя вернікі Магілева збіраліся на Успенскіх могілках, дзе маліліся побач з «могілкавай царквой»[6]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупацыйныя ўлады далі дазвол на правядзенне набажэнстваў у шэрагу хрысціянскіх храмаў, якія былі гвалтоўна закрыты ў 1930-я гг. савецкай уладаю, у тым ліку ў праваслаўнай царкве на Успенскіх могілках[6]. Царква не збераглася[7].

На могілках шмат перакуленых, пабітых надмагілляў, безыменных крыжоў і магіл, пазбаўленых ідэнтыфікацыйных пазнак. Сустракаюцца старадаўнія помнікі са сцёртымі надпісамі і новымі шыльдамі[8].

Каля галоўнай алеі захавалася фамільнае пахаванне прадстаўнікоў вядомага магілёўскага шляхецкага роду Гартынскіх[8]. 11 магіл[9] роду прадстаўляюць перыяд з 1844 па 1913 г.: Гартынскі Рыгор Іванавіч (1769—1848), Каралькоў-Гартынская Мар’я Сямёнаўна (1775—1844), Гартынскі Мікалай Рыгоравіч (1799—1887), Гартынская … (1810−1880), Гартынскі Канстанцін Мікалаевіч (1831—1901), Гартынскі Мікалай Мікалаевіч (1833—1889), Гартынская Феадосія Яфімаўна (1844—1904), Гартынская Аляксандра Мікалаеўна (1861—1906), немаўля Гартынская Вольга (1876 г.), Гартынскі Грыня (1885—1913), немаўля Гартынскі Міхаіл (1886 г.)[2].

Каля заходняй граніцы могілак знаходзіцца багата аздобленая капліца-пахавальня сям’і Кленцэ 1909[2] года ў стылі класіцызму з агароджай.

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

Брацкая магіла лётчыкаў, у якой пахаваны 6 лётчыкаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На магіле ўстаноўлены абеліск[13].

Remove ads

Зноскі

  1. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
  2. Пантелеева Е. Загадка канцлера// Республика — 2011 — 28 декабря — 22 с.
  3. Александр Васильевич Селецкий(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2022. Праверана 6 мая 2019.
  4. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1995.  624 c.: іл. ISBN 985-11-0011-0.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads