Успышка метапнеўмавіруса чалавека (2025)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У снежні 2024[1] — студзені 2025 года ў Кітаі пачаласа ўспышка метапнеўмавіруса чалавека (hMPV), што аказала ціск на сістэму аховы здароўя краіны. Улады некаторых рэгіёнаў сутыкнуліся з перапоўненасцю бальніц і ўскладненнем прадастаўлення медыцынскіх паслуг[2].

Хуткія факты Успышка метапнеўмавіруса чалавека, Краіна ...

Вірус адносіцца да сямейства параміксавірусаў. Ён выклікае рэспіраторныя захворванні, асабліва ў дзяцей і людзей з аслабленым імунітэтам. Сімптомы hMPV нагадваюць іншыя рэспіраторныя інфекцыі, такія як COVID-19 і грып. Найбольш частыя сімптомы ўключаюць:

  • Кашаль
  • Насмарк
  • Ліхаманка
  • Дыхавіца
  • Галаўны боль
  • Боль у горле
  • Стомленасць

У некаторых пацыентаў могуць назірацца ўскладненні, такія як пнеўманія і абвастрэнне хранічных рэспіраторных захворванняў[3][4].

Кітайскія ўлады ўзмацнілі меры па выяўленні і ізаляцыі заражаных, а таксама арганізавалі мабільныя брыгады для тэставання насельніцтва на вірус. Уведзеныя строгія рэкамендацыі па:

  • Нашэнню масак у грамадскіх месцах
  • Рэгулярнай дэзінфекцыі паверхняў
  • Скарачэнні масавых мерапрыемстваў

Дадаткова краіны, якія суседнічаюць з Кітаем, пачалі ўзмоцнены маніторынг на межах і паведамілі пра гатоўнасць распрацоўваць рэгіянальныя планы рэагавання.[5].

Неўзабаве выпадкі захворвання былі зафіксаваны ў Індыі[6], Малайзіі[7][8], Казахстане[9][10] і іншых краінах.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads