Усумасінта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усумасінта
Remove ads

Усумасінта (ісп.: Usumacinta) — рака ў Цэнтральнай Амерыцы. Працякае па паўднёва-ўсходняй частцы Мексікі і паўночным захадзе Гватэмалы. Яе агульная даўжыня складае 560 км, сама рака адносіцца да найбольш паўнаводных рэк Цэнтральнай Амерыкі. Утвараецца ў выніку зліцця рэк Пасьён і Салінас, абедзве з якіх цякуць у Гватэмале. Усумасінта ўтварае мяжу паміж Гватэмалай і мексіканскім штатам Ч’япас. Ніжэй па цячэнні Усумасінта цячэ праз штат Табаска і ўпадае ў Мексіканскі заліў. На беразе Усумасінты размешчаны руіны старажытных гарадоў культуры мая — Яшчылана і Педрас-Неграс.

Хуткія факты Усумасінта, Характарыстыка ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads