Усходняя Азія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходняя Азіяmap
Remove ads

Далёкі Усход (Усходняя Азія) (кіт. 东亚, кар. 동아시아, яп. 東アジア) — назва рэгіёна, размешчанага на ўсходзе Азіі, які цягнецца па ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Да гэтага рэгіёна звычайна адносяць: Японію, Паўночную Карэю, Паўднёвую Карэю, Тайвань, Кітай, ціхаакіянскае ўзбярэжжа Расіі, Манголію.

Хуткія факты Усходняя Азія, Кантынент ...
Thumb
Далёкі Усход (Усходняя Азія) на карце сусвету

Рэльеф характарызуецца складаным спалучэннем гор і раўнін. Значная частка Усходняй Азіі распалагаецца ў зоне Заходне-Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса. Уласцівы вулканізм (Камчатка і горна-астраўныя дугі), назіраецца значная сейсмічная актыўнасць.

Клімат мусонны, сезонна-вільготны, часта адбываюцца тайфуны, паводкі.

Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам лясамі, у паўночнай частцы лясы пераважна мяшаныя і тайговыя, на поўдні — шыракалістыя субтрапічныя і трапічныя. У раёнах з нізкай вільготнасцю лесастэпы і стэпы.

Далёкі Усход — самы населены рэгіён свету: на плошчы 5 млн. км² жыве 1,4 млрд чалавек.

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title)World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21540096'></a>
  2. UNESCO Institute for Statistics
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3152127'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads