Цэнтральная Азія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтральная Азія
Remove ads

Цэнтральная Азія (каз.: Орталық Азия, туркм.: Merkezi Aziýa, узб.: Markaziy Osiyo, кірг.: Орто Азия, тадж.: Осиёи Марказӣ, перс.: آسیای مرکزی, урду: وسط ایشیا, кіт.: 中亚) — вялізны рэгіён Азіі, які не мае выхаду да акіяна, які ўключае (не па геаграфічнай прыкмеце) Узбекістан, Рэспубліку Туву, Туркменістан, Таджыкістан, Кыргызстан, а таксама Казахстан. (Геаграфічна Казахстан размяшчаецца апроч Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна (пераважна паўднёвыя вобласці Казахстана) ва ўсходнееўрапейскай зоне (Атыраўская, Заходне-Казахстанская вобласці, частка Акцюбінскай і Мангістаўскай абласцей), на Урале (часткова Акцюбінская і Кастанайская вобласці), Сібіры (паўночныя вобласці Казахстана)

Хуткія факты Цэнтральная Азія, Кантынент ...

Па вызначэнні ЮНЕСКА, рэгіён уключае Манголію, Заходні Кітай, Пенджаб, паўночную Індыю і паўночны Пакістан, паўночна-усходні Іран, Афганістан, раёны азіяцкай Расіі паўднёвей тайговай зоны і пяць былых савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі.

Існуе і іншы метад вызначэння меж Цэнтральнай Азіі — зыходзячы з этнічнага складу насельніцтва (за аснову бяруцца раёны, населеныя усходне-цюркскімі народамі, манголамі і тыбетцамі). Сюды ўваходзяць Сіньцзян, цюркамоўныя рэгіёны поўдня Сібіры, пяць былых савецкіх сярэднеазіяцкіх рэспублік (хоць Таджыкістан населены іранамоўнымі народамі) і поўнач Афганістана.

Упершыню вылучыў Цэнтральную Азію ў якасці асобнага рэгіёна свету географ Аляксандр Гумбальт (1843).

Цэнтральная Азія гістарычна заўсёды асацыявалася з качавымі народамі, якія насяляюць яе абшары, і Вялікім шаўковым шляхам. Цэнтральная Азія заўсёды выступала як месца, дзе сыходзіліся людзі, тавары і ідэі з розных канцоў Еўразійскага кантынента — Еўропы, Блізкага Усходу, Паўднёвай і Усходняй Азіі.

Гл. таксама Сярэдняя Азія

Remove ads

Зноскі

  1. (unspecified title)World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21540096'></a>
  2. UNESCO Institute for Statistics
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3152127'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads