Усходнія Альпы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усходнія Альпыmap
Remove ads

Усходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на ўсход ад умоўнай лініі, якая праходзіць ад Бодэнскага возера на поўначы па далінах Рэйна і Задняга Рэйна да перавалу Шплюген, рэкам Ліро і Мера да возера Кома на поўдні.

Хуткія факты Усходнія Альпы?, Найвышэйшы пункт ...

Усходнія Альпы адрозніваюцца ад Заходніх Альпаў большай шырынёй (да 260 км), меншай вышынёй (4049 м), меншым распаўсюджваннем сучасных ледавікоў і альпійскіх формаў рэльефу, а таксама наяўнасцю буйных падоўжных рачных далін і пераважна шыротным распасціраннем хрыбтоў, якія на ўсходзе разыходзяцца.[1]

Найбольш прыпаднятая цэнтральная зона адрозніваецца рэзка расчлянёным горна-ледавіковым рэльефам і максімальным ва Усходніх Альпах зледзяненнем. Яна ўключае ў сябе Рэтыйскія Альпы, Эцтальскія Альпы, Цылертальскія Альпы, Высокі Таўэрн, Нізкі Таўэрн і іншыя хрыбты.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads