Усць-Цылемскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усць-Цылемскі раёнmap
Remove ads

Усць-Цы́лемскі раён (руск.: Усть-Цилемский район, комі: Чилимдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Хуткія факты Усць-Цылемскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Раён размешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе з Іжэмскім і Удорскім раёнамі, Усінскім гарадскім паселішчам, а таксама з некаторымі раёнамі Архангельскай вобласці і ў прыватнасці з Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёна складае 42 500 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.

Гісторыя

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года. У Аўтаномную вобласць Комі (Зыран) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасля ВАВ.

Дэмаграфія

Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасцю комі-зыран. Асноўнае насельніцтва раёна складаюць рускія (паморы) і ненцы.

Адміністрацыйны падзел

У склад раёна ўваходзяць 11 сельскіх паселішчаў.

Больш інфармацыі Назва, Адміністрацыйны цэнтр ...
Remove ads

Транспарт

Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і снегаходы. Аўтамагістраляў, якія звязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.

Зноскі

  1. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsxРосстат, 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126076461'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2624680'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads