Усяслаў Васількавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Усяслаў Васількавіч (пасля 1101 — пасля 1180) — князь полацкі (1162—1167, 1167 — пасля 1180)[2].

Хуткія факты Усяслаў Васількавіч, князь полацкі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын полацкага князя Васількі Святаславіча. Магчыма, упершыню згаданы як «Усяслаў з Полацка» сярод удзельнікаў паходу на Ушчыж[3], полацкім князем тым часам быў Рагвалод Барысавіч, напэўна, Усяслаў браў удзел у паходзе з яго згоды і з полацкімі сіламі. Ёсць думка, што да 1162 года княжыў у Віцебску[2][3]. Заняў полацкі сталец у 1162 годзе пасля паразы Рагвалода Барысавіча ад менскага князя Валадара Глебавіча[2], пасля цяжкіх для палачан страт Рагвалод не вярнуўся ў Полацк, а пайшоў княжыць у Друцк. Палачане заклікалі на сталец Усяслава, які ўладарыў пры падтрымцы смаленскіх князёў і не ладзіў з менскімі Глебавічамі.

У 1167 годзе менскі князь Валадар, з войскам дзе былі і літоўцы, выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог у бітве і заняў полацкі сталец, заключыў з вечам умовы і замацаваў іх крыжацалаваннем[2]. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман Расціславіч, вярнуўся ў Менск. Усяслаў Васількавіч зноў сеў на полацкім стальцы[2].

У 1175 годзе будучы полацкім князям таксама неяк кантраляваў Віцебск, пры гэтым захоўваў даўнюю сувязь са смаленскімі князямі, бо сватоў па дачку «Усяслава Віцебскага» уладзімірскі князь Яраполк Расціславіч паслаў «к Смоленьску».

У 1178/1179 годзе ноўгарадскі князь Мсціслаў Расціславіч пайшоў на Полацк, але старэйшы брат, смаленскі князь Раман Расціславіч, папярэдзіўшы яго пра гэтага паслаў смаленскае войска на чале з сваім сынам Мсціславам на дапамогу палачанам. Такім чынам, паход наўгародцаў не адбыўся, але, мусіць, гэты выпадак абвастрыў полацка-смаленскія адносіны, што выявілася наступнымі гадамі.

Усяслаў Васількавіч апошні раз згаданы пад 1180 годам[2], калі разам з іншымі князямі выступіў супраць смаленскіх князёў, сваіх былых патронаў, у паход пад Друцк на баку чарнігаўскіх Ольгавічаў.

Мусіць, неўзабаве па 1180 годзе Усяслаў памёр.

Некаторыя даследчыкі атаясняюць Усяслава Васількавіча са згаданым пад 1186 годам «Усяславам з Друцка»[3].

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты з дачкой смаленскага князя Расціслава Мсціславіча, прынамсі ў 1178/1179 годзе Іпацеўскі летапіс называе яго «зяцем» (т.б. мужам сястры) Рамана і Мсціслава Расціславічаў.

Меў прынамсі адну дачку, якая 11 лютага 1175 года ўзяла шлюб з уладзімірскім князем Яраполкам Расціславічам.

Зноскі

  1. Всеслав Васильевич // Русский биографический словарь / пад рэд. A. PolovtsovСПб.: 1905. — Т. 14. — С. 396–398.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1963546'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1960551'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21175485'></a>
  2. Всеслав Василькович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 129. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads