Утопія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Утопія
Remove ads

Утопія (стар.-грэч.: τοπος — «месца», ου-τοπος — «не месца», «месца, якога няма») — жанр мастацкай літаратуры, блізкі да навуковай фантастыкі. Апісвае мадэль ідэальнага, з пункту гледжання аўтара, грамадства. У адрозненне ад антыўтопіі характарызуецца верай аўтара ў бездакорнасць мадэлі.

Thumb
Маст. Ганс Гальбейн Малодшы. Томас Мор
Thumb
Платон
Thumb
Ананім. Ілюстрацыя да выдання «Утопіі» 1518 г.
Thumb
Грамада Нью-Гармонія, штат Індыяна, ЗША - гэта ўтапічны горад, прапанаваны брытанскім прамыслоўцам Робертам Оўэнам у 1838 г.

Назва жанру паходзіць ад аднайменнага твора Томаса Мора — «Залатая кніжачка, гэтак жа карысная, калі і пацешная аб найлепшым уладкаванні дзяржавы і аб новым востраве Утопія», у якім «Утопія» толькі назва вострава. Упершыню ж у значэнні «мадэль ідэальнага грамадства» гэтае слова сустракаецца ў кнізе падарожжаў англійскага святара Сэмюэла Перчэса «Паломніцтва» (Pilgrimage, 1613). Там жа ўпершыню ўжываецца і прыметнік «утапічны» (utopian).

Нягледзячы на пазнейшае ўмацаванне гэтага тэрміна, першай утопіяй ў гісторыі заходняй літаратуры лічыцца мадэль ідэальнага грамадства ў дыялогу Платона «Дзяржава». Акрамя таго, утапічныя матывы прысутнічаюць у міфалогіях практычна ўсіх народаў.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads