Утыліта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Утыліта (англ.: utility ці tool) — дапаможная камп’ютарная праграма ў складзе агульнага праграмнага забеспячэння для выканання спецыялізаваных тыповых задач, звязаных з работай абсталявання і аперацыйнай сістэмы (АС)[1].

Утыліты даюць доступ да магчымасцяў (параметраў, налад), недасяжных без іх ужывання, або робяць працэс змянення некаторых параметраў прасцей, (аўтаматызуючы яго).

Утыліты могуць уваходзіць у склад аперацыйных сістэм, пастаўляцца ў камплекце са спецыялізаваным абсталяваннем або распаўсюджвацца асобна.

Remove ads

Віды утыліт па сувязі з АС

Па залежнасці ад аперацыйнай сістэмы можна адрозніваць:

  • Незалежныя ўтыліты, не патрабуюць для сваёй работы аперацыйнай сістэмы,
  • Сістэмныя ўтыліты, уваходзяць у пастаўку АС і патрабуюць яе наяўнасці[1].

Віды ўтыліт па функцыях

  • Менеджары файлаў;
  • Архіватары (з магчымым сцісканнем даных);
  • Прагляднікі;
  • Утыліты для дыягностыкі апаратнага ці праграмнага забеспячэння;
  • Утыліты ўзнаўлення пасля збояў;
  • Аптымізатар дыска — від утыліты для аптымізацыі размяшчэння файлаў на дыскавым носьбіце, напрыклад, шляхамдэфрагментацыі дыска;
  • Дэінсталятары[2];
  • Утыліты кіравання працэсамі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads