Ушакоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ушако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ушакі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Пільнянскага сельсавета[1].
16 верасня 1963 года цэнтр Пільнянскага сельсавета Краснапольскага раёна перанесены ў вёску Ушакі, сельсавет перайменаваны ва Ушакоўскі[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 30 красавіка 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вепрынскага сельсавета.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 34 (1034).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads