Ушмаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ушмаль
Remove ads

Ушмаль (Uxmal) — руіны некалі буйнога горада Мая на паўночным захадзе паўвострава Юкатан, на тэрыторыі сучаснага мексіканскага штата Юкатан, у 68 км на поўдзень ад горада Мерыда. Назва Ушмаль паходзіць ад «ox-mal», што на мове мая азначае «тры разы» (магчыма, маюцца на ўвазе тры перыяды існавання горада — гэта значыць, пасля заснавання былі яшчэ два аднаўленні).

Thumb
Панарама руін горада Ушмаль
Thumb
Руіны палаца ва Ушмале
Thumb
Піраміда Чараўніка

Разам з цырыманіяльным комплексам Лабна і палацавым комплексам Сайіль абвешчаны ў 1996 г. помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Заснаванне горада

Горад заснаваны 10.9.0.0.0 | (2 Ahau 13 Mac), што адпавядае 15 жніўня 1007 г, заснавальнік Ах Суйток Тутуль Шыу (акрамя таго, ёсць легенды аб яшчэ двух, больш старажытных, заснаваннях).

Гісторыя

Адзін з культурных і палітычных цэнтраў старажытных мая на паўвостраве Юкатан (Мексіка). Час заснавання і найстаражытнейшая гісторыя Ушмаля пакуль невядомыя. У канцы Х ст. н. э. Ушмаль быў захоплены племем тутуль-шыу, звязаным з тальтэкамі. У XIII—XV стст. Ушмаль вёў міжусобныя войны з Маяпанам і Чычэн-Іцой за палітычнае валадарства на Юкатане. Дакладная храналогія гэтых падзей смутная з-за супярэчнасцей у крыніцах, але, верагодна, у пачатку XIII ст. н. э. Ушмаль быў разгромлены войскамі Маяпана. Тутуль-шыу перанеслі сваю сталіцу ў г. Ваб. Войны скончыліся падзеннем Маяпана ў 1441 г.

Remove ads

Апісанне

Разваліны Ушмаля дзеляцца на 6 груп, неаднаразова даследаваліся (з XIX ст.) археолагамі ЗША і Мексікі (Дж. Стывенс, У. Холмс, К. Руперт, А. Рус, Х. Акоста, С. Саэнс і інш.) Праведзена частковая рэстаўрацыя будынкаў. Сярод шматлікіх помнікаў манументальнай архітэктуры найбольш значныя: «Палац кіраўніка» — адзін з найпрыгажэйшых будынкаў Ушмаля, багата упрыгожаны скульптурай і мазаічным фрызам з 20 тыс. асобных пласцін, «Дом чараўніка» — храм на пірамідзе (вышыня 30 м), «Галубятня», «Жаночы манастыр» — комплекс з 4 будынкаў, навакольны ўнутраны двор, з аркай на паўднёвым баку, «Дом чарапах», «Дом карліка».

Навукоўцы мяркуюць, што ў горадзе жыло да 25 000 чалавек. Па стылістычных рысах будынкаў, што захаваліся да сённяшняга часу, можна аднесці да прамежку часу ад 700 да 1000 гадоў.

Характэрнымі для Ушмаля з'яўляюцца вялікія, квадратныя плошчы, па краях якіх знаходзяцца будынкі ў класічным стылі Пуук, а таксама пазнейшыя варыянты, якія сустракаюцца толькі тут.

Спасылкі

Хуткія факты
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads