Уэслі Снайпс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уэслі Снайпс
Remove ads

Уэслі Трэнт Снайпс (англ.: Wesley Trent Snipes; нар. 31 ліпеня 1962(1962-07-31)[1][2][…], Арланда, Фларыда) — амерыканскі акцёр. Выканаўца галоўнай ролі ў фільмах кінатрылогіі «Блэйд» (1998—2004).

Remove ads

Біяграфія

Сыграў у камедыі «Вышэйшая ліга» (1989), баявіку «Кароль Нью-Ёрка» (1990) і драме Спайка Лі «Блюз аб лепшым жыцці» (1990).

У 1991 годзе Снайпс сыграў наркабарона ў фільме «Нью-Джэк-Сіці» і «Танец на вадзе». Абедзве ролі былі высока ацэнены, і ў 1992 годзе ён з’явіўся ў сваім першым высокабюджэтным фільме «Пасажыр 57». Вельмі паспяховым было яго з’яўленне ў камедыі «Белыя людзі не ўмеюць скакаць», якая выйшла ў той жа год.

У 1993 годзе сыграў з Шонам Конэры ў «Узыходзячым сонцы» і з Сільвестрам Сталонэ ў «Разбуральніку», а праз 3 гады — з Робертам Дэ Ніра ў «Фанаце». У 1997 годзе за ролю ў меладраме «Спатканне на адну ноч» (з Настассяй Кінскі) атрымаў прэмію Венецыянскага кінафестывалю «Volpi Cup» у намінацыі «лепшы акцёр».

Доўгі час акцёр займаецца бразільскім баявым мастацтвам капаэйра. Валодае ўсходнімі адзінаборствамі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads