Уяўнае каханне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уяўнае каханне
Remove ads

«Уяўнае каханне» (фр.: Les amours imaginaires) — другі фільм канадскага рэжысёра Ксаўе Далана. Прэм’ера адбылася 16 мая 2010 года на Канскім кінафестывалі ў праграме «Асобы погляд».[1]

Хуткія факты Уяўнае каханне, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Малады гей па імі Франсіс (Ксаўе Далан) і яго даўняя сяброўка Мары знаёмяцца з прыгажунчыкам грэка-рымскага выгляду Нікаля, улюбляючыся ў яго і пачынаючы фантазіраваць. Трое блізкіх сяброў становяцца ўдзельнікамі любоўнага трохвугольніка. Паміж Франсісам і Мары пачынаецца суперніцтва за авалоданне душой і целам новага прыяцеля. Троіца ўвесь свабодны час праводзіць разам, спіць у адной пасцелі, але ўсё нявінна і платанічна. Мары і Франсіс па чарзе і кожны па-свойму прызнаюцца Нікаля ў каханні. Але гэта было лішнім. Ідылічныя адносіны сканчаюцца. Сяброўству прыйшоў канец. Нікаля з'язджае ў Кітай. Праз год на вечарынцы Мары і Франсіс выпадкова сустракаюць свайго салодкага сябра. Але гэта сустрэча не абяцае нічога добрага.

Remove ads

У ролях

  • Ксаўе Далан — Франсіс
  • Манія Чакры — Мары
  • Нільс Шнайдэр — Нікаля
  • Эні Дарвал — мама Нікаля
  • Луі Гарэль — госць на вечарынцы

Узнагароды

  • Галоўны прыз 57-га Сіднейскага кінафестывалю[2]

Цікавыя факты

  • Сцэна з дажджом з маршмэлау з'яўляецца адсылкай да фільма «Загадкавая скура» Грэга Аракі[3]

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads